Государственное учреждение образования "Средняя школа № 45 г. Могилева"
Папулярызацыя беларускай мовы

14.10.2021

Пакроў

Весь текст


07.10.2021

«ЗВІНІ, МАЯ СВЕТЛАЯ, РОДНАЯ МОВА!»

Весь текст


30.09.2021

След Ніла Гілевіча на беларускай зямлі

Весь текст


16.09.2021

Куточак Беларусі

Весь текст


16.09.2021

Экскурсія ў школьную бібліятэку

Весь текст


02.04.2021

Знаёмы незнаёмец

Весь текст


02.04.2021

Каб не парывалася повязь часоў

Весь текст


20.03.2021

Мерапрыемства, прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка А.Пысіна

Весь текст


25.02.2021

Родная мова – жыцця першааснова!

Весь текст


25.02.2021

Чароўны куфэрак “Залацінкі народнай мудрасці”

Весь текст


Школьнае радыё 2021

Весь текст


Школьнае радыё 2020

Весь текст


17.02.2021

Тыдзень славянскіх моў

Весь текст


09.12.2019

Любіць сваю краіну немагчыма

Весь текст


20.04.2019

Скарбы народнай мудрасці!

Весь текст


17.04.2019

“Хвілінкі роднай мовы”

Весь текст


27.02.2019

Метапрадметны ўрок

Весь текст


21.02.2019

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Весь текст


07.02.2019

Літаратурная вечарына, прысвечаная 105-ай гадавіне з дня нараджэння А.Куляшова ў ДУА “Сярэдняя школа №45 г.Магілёва”

Весь текст


06.02.2019

Конкурс беларускіх вершаў

Весь текст


04.02.2019

“Гуляем у роднае слова”

Весь текст


29.01.2019

“Палескай зямлі волат”

Весь текст


29.01.2019

Конкурс беларускіх вершаў

Весь текст


23.01.2019

“Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць!”

Весь текст


13.12.2018

Гучыць родная мова!

Весь текст


12.12.2018

Iнтэрактыўная гульня “Лёва з Магілёва”

Весь текст


11.12.2018

Віктарына "Зямля бацькоў - мая зямля"

Весь текст


06.12.2018

“Родны мой горад”

Весь текст


26.11.2018

Знаўцы беларускай мовы

Весь текст


08.11.2018

Незвычайная вандроўка

Весь текст


20.10.2018

Я малюю казку

Весь текст


12.10.2018

Віктарына пад назвай “Беларусь- мая Радзіма”

Весь текст


01.10.2018

Не маўчы па-беларуску!

Весь текст


26.04.2018

"Беражыце, людзі, гэту прыгажосць!"

Весь текст


20.04.2018

Беларускія народныя цацкі

Весь текст


15.04.2018

“Не зарастае памяць забыццём”

Весь текст


06.04.2018

Вялікдзень ідзе!

Весь текст


Школьнае радыё

Весь текст


22.03.2018

"Народныя святы,звычаi i традыцыi Магiлеўшчыны"

Весь текст


20.03.2018

Вусны часопіс "Беларускія народныя строі"

Весь текст


14.03.2018

КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ “ГУЧЫ, РОДНАЯ МОВА”

Весь текст


06.03.2018

Iнтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат”

Весь текст


26.02.2018

З мэтай пазнаць сябе і свой край

Весь текст


20.02.2018

Гучы, наша роднае слова!

Весь текст


15.02.2018

А ў нас сёння Масленіца!

Весь текст


02.02.2018

Словы “свае ” і “чужыя”

Весь текст


18.01.2018

Беларускiя гульнi

Весь текст


Школьнае радыё

Весь текст


28.12.2017

«Хвілінкі роднай мовы 2 “А”, “Б”, “В”»

Весь текст


27.12.2017

Віктарына пад назвай “Беларусь - мая Радзіма”

Весь текст


01.12.2017

Песня родная гучыць!

Весь текст


21.11.2017

Хвілінкі роднай мовы 2 “А”, “Б”, “В”

Весь текст


15.11.2017

Пясняр беларускай зямлі

Весь текст


27.10.2017

«Восеньскія юбіляры»

Весь текст


19.10.2017

З легендаў i казак былых пакаленняў

Весь текст


12.10.2017

Запаветныя словы пра родную мову

Весь текст


06.10.2017

Залатая восень

Весь текст


29.09.2017

Колеры восенi

Весь текст


26.09.2017

"Свая нялёгкая дарога"

Весь текст


22.09.2017

Апранайся па-беларуску

Весь текст


21.09.2017

Свята “Зямля бацькоў – мая зямля”

Весь текст


20.09.2017

Першае знаемства з роднай мовай

Весь текст





15.09.2017

А ўсё ж такі наша родная мова будзе жыць!

Весь текст


11.09.2017

CВЯТЛО ДРУКАВАНАГА СЛОВА

Весь текст


13.04.2017

Святкавання 135-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

Весь текст


Вiдыяролiкi

Слоўнiк (50 беларускiх слоў)

Размаўляем па-беларуску

Слоўнiк

Граматыка

Родная мова


Беларускія пісьменнікі.
Жыццё і дзейнасць


Аўдыёзапісы

Беларусь мая родная

Беларусы - Жураўлі на Палессе ляцяць

Беларускія песняры - Зорка Венера



Сучаснасць і перспектывы
«Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!».

Н.Гілевіч

   Белтэлерадыёкампанія запусціла на сваіх тэлеканалах серыю іміджавых ролікаў, якія прысвечаны папулярызацыі беларускай мовы.
   Тры роліка, якія аб'яднаны агульнай стылістыкай, знаёмяць гледачоў з беларускімі словамі па тэмах: «Размаўляем разам», «Гатуем разам» і «Гуляем разам».







Цікавае пра беларускіх пісьменнікаў

“Шэўрале” для паэта
   Адкуль у Янкі Купалы з’явіўся аўтамабіль, які сёння каштуе больш за сто тысяч еўра?
   У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы можна знайсці шмат экспанатаў: дзённікі, рукапісы, зборнікі, уласныя рэчы паэта. Сярод іх ёсць нават... аўтамабіль “шэўрале”! Праўда, знаходзіцца “жалезны конь” (а можна сказаць і “залаты”, бо каштуе рарытэт не менш за сто тысяч еўра) не ў мінскім музеі, а ў яго філіяле — у Ляўках Аршанскага раёна. У сталіцу машыну прывозяць толькі для часовага экспанавання.
   Давялося аднойчы падзівіцца на купалавага “каня”. Бліскучы, адпаліраваны... Нават уявіць цяжка, што машыне аж 75 гадоў!
   — У Янкі Купалы гэта машына з’явілася ў 1939 годзе, — расказала вучоны сакратар музея Ала Дражына. — Тагачасны першы сакратар ЦК КПБ Панцеляймон Панамарэнка замяніў ёю раней падораную паэту савецкую “эмку”. Менавіта на “шэўрале” Купала ў чэрвені 1941 года пакінуў палаючы Мінск, пераехаў спачатку ў Ляўкі, потым у Маскву, а пазней рушыў у эвакуацыю ў кірунку Казані.
   Пасля смерці паэта ў 1942 годзе машына перайшла ва ўласнасць яго жонкі Уладзіславы Луцэвіч. Праз восем гадоў яна перадала яе Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы.
   Аўтамабіляў Chevrolet GA Master DeLuxe сышло з канвеера крыху больш за дзве тысячы. Толькі адзін з іх трапіў у Беларусь. І дастаўся менавіта Купалу.


Паляванне па-ціхаму
   Якуб Колас добра страляў з нагана, але ў лес хадзіў не паляваць — грыбы збіраць.
   Мяркуючы па тым, колькі Колас напісаў за сваё жыццё, адпачываць яму надта не было калі. Але калі з’яўлялася вольная хвілінка, то выбіраўся на прыроду. Сваёй дачы ў паэта не было, і ён яе здымаў у навакольных вёсках. Спачатку ў Масюкоўшчыне, Ждановічах, потым аблюбаваў Пухавіччыну. Яна нагадвала паэту яго родныя стаўбцоўскія мясціны, якія доўгі час знаходзіліся “пад Польшчай”. Паехаць на малую радзіму паэт не мог, таму знайшоў прытулак у Тальцы, дзе адпачывалі знаёмыя літаратары і мастацтвазнаўцы. Таксама маляўнічае месца. І рэчка там цякла, дзе Колас любіў парыбачыць. Як успамінаюць родныя, паэту добра шанцавала — цягаў ляшчоў больш за кілаграм! З Талькі перабраўся ў Падбярэжжа, на самы бераг Свіслачы. Месца вельмі грыбное. Па ўспамінах сына паэта Міхася Канстанцінавіча, ім удалося ўтраіх — разам з маці і бацькам — знайсці аднойчы аж 539 баравікоў! Вось, аказваецца, якім майстрам у ціхім паляванні быў народны паэт. А вось сапраўднага палявання Колас не прызнаваў, хоць і ўмеў добра страляць і з нагана, і з дробнакаліберкі. Казаў: усё жывое — святое.


Ранняя птушка
   Каб не перашкаджаць бацьку працаваць, дзеці Янкі Брыля збягалі глядзець тэлевізар да суседа Янкі Маўра.
   Заўсёды цікава даведацца, як пісалі аўтары тыя творы, якія мы сёння чытаем захлёбваючыся. Некаторыя, вядома, не маглі сесці за твор без сваёй улюбёнай пішучай машынкі, камусьці абавязкова патрэбна была ручка Parker, хтосьці працаваў выключна ноччу... А вось Янка Брыль сядаў за стол з самага ранку. Дзеці Брыля ведалі: калі бацька працуе, трэба паводзіць сябе ціхенька... і ісці да Янкі Маўра глядзець тэлевізар.
   Справа ў тым, што Янка Брыль, як і многія іншыя беларускія літаратары, жыў у Мінску на вуліцы Карла Маркса — у так званым пісьменніцкім доме. Не многія з яго жыхароў маглі пахваліцца тэлевізарам. Цуд з блакітным экранам першым ва ўсім доме з’явіўся ў Маўра. Маўр быў вельмі добрым чалавекам, і калі з дзясятак малых суседзяў завальваліся ў яго “міні-кінатэатр”, нічога не гаварыў супраць, нават калі самому трэба было пісаць. Затое шчасцю Брыля не было канца — ён мог у спакоі і цішыні ствараць новыя шэдэўры.


На пачастунак — кефір
   Максім Танк любіў сала з цыбуляй і мог выпіць трохлітровы слоік малака нагбом.
   Каму ікра з ракамі, каму віно з шампанскім, а для Максіма Танка не было лепшай стравы, як сала з парэзанай цыбуляй. А яшчэ паэт вельмі любіў малако. Аднойчы Танк купіў у бабулі на Нарачы трохлітровы слоік малака. Тая гаворыць: “Мне слоік трэба, іх мала”. “Добра”, — сказаў той. Узяў ды выпіў адразу ўсё малако, а слоік аддаў. А яшчэ кіслае малако любіў.
   А вось алкаголем паэт зусім не захапляўся. І не паліў. Праўда, гэта не перашкаджала яму быць за сталом лепшым тамадой — гумар у паэта быў выдатны. Прыехаў аднойчы да Танка знаёмы мастак з Вільні. Вырашыў напісаць партрэт паэта алеем. Старанна так маляваў. І вось калі партрэт быў амаль скончаны, адкуль ні вазьміся падзьмуў моцны вецер і партрэт зваліўся прама алеем у пясок. Мастак, вядома, разгубіўся. Падымае, засмучаны, сапсаваны партрэт. А паэт яму: “Ну, глядзі, дык жа яшчэ лепш атрымалася!”.


Жартаўнік і падарожнік
   Пімену Панчанку прыпісваюць шэраг вясёлых экспромтаў і дасціпных рэчаў.
   У гэтага літаратара хіба не самая багатая геаграфія падарожжаў — Амерыка, Канада, Англія, Францыя, Італія, Індыя і нават Афрыка. Сябры-пісьменнікі, дарэчы, прыпісваюць яму і вось гэты афрыканскі экспромт: “Баабаб, баабаб, я ахвоч да чорных баб”.
   Лёс распарадзіўся так, што, абкалясіўшы ў свой час амаль паўсвету, напрыканцы жыцця паэт, зняможаны хваробай, не мог нават устаць з ложка. Але, нягледзячы ні на што, Панчанка заўсёды заставаўся вясёлым і жыццярадасным. Яго знаёмыя літаратары не перастаюць успамінаць, як умеў пасмяяцца і пажартаваць паэт.
   Генадзь Бураўкін неяк расказваў, як аднойчы гасцяваў у Панчанкі разам з Васілём Быкавым і Аляксандрам Кузьміным — сакратаром ЦК Беларусі па ідэалогіі. Кузьмін, нягледзячы на пасаду, быў чалавекам простым і таварыскім. Яму даўно хацелася сустрэцца з Панчанкам у неафіцыйных абставінах. Мужчыны засядзеліся. Кузьмін пачаў турбавацца — во ад жонкі дастанецца! На што Панчанка ўстаў з-за стала, узяў ліст паперы і напісаў: “Даведка выдадзена Аляксандру Трыфанавічу Кузьміну ў тым, што гэты вечар ён правёў сярод добрых людзей: Быкава, Бураўкіна, Панчанкі”. Даў падпісацца ўсім прысутным і прыклаў як пячатку намазаную фарбай пяцікапеечную манету.



Анрхив 2016/2017 учебный год

Весь текст